Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы,
і другую палову жыцця шчасліва жыве з ёй у гаражы.
Беларускі мужчына падасць жанчыне руку і набудзе кветак,
і аднойчы паабяцае не раскідваць па доме шкарпэтак!
Беларускі мужчына аматар праводзіць выходныя дома.
Часам выйдзе на дзесяць хвілін і вяртаецца ўночы. Дзе быў, невядома.